Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое падлеткаў пасьля аварыі аўтобуса застаюцца ў лякарні Градца Кралавэ


Шпіталь у Градцы Краловэ, 6.01.2016

Шпіталь у Градцы Краловэ, 6.01.2016

Як удалося ўдакладніць Свабодзе, у клінічнай бальніцы гораду Градэц Кралавэ, застаюцца 15-гадовыя хлопец і дзяўчына.

Хлопец быў у самым цяжкім стане. Ужо на месцы аварыі лекары праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы. У яго былі зламаныя некалькі рэбраў і пашкоджаныя лёгкія. Цяпер ён знаходзіцца ў стане штучнага сну і падключаны да апарату штучнага дыханьня. Паводле лекараў, сытуацыя з гэтым пацыентам вельмі сур’ёзная.

Свабодзе ўдалося пагутарыць зь дзяўчынай, якую завуць Арына. У яе пералом левай рукі. Яна ў знаходзіцца ў трохмеснай палаце. Праблем з камунікацыяй у яе няма, бо старэйшыя лекары гавораць па-расейску. Калі яе адправяць дадому, дзяўчына пакуль ня ведае. Яна сказала, што ня можа зьвязацца з бацькамі, але спадзяецца, што інфармацыю пра яе стан бацькам перадала настаўніца.

Дзяўчына ўдакладніла, што ў аўтобусе падарожнічала кляса адной зь менскіх школаў. Два дні яны правялі ў Празе і накіроўваліся ў польскі Ўроцлаў, адкуль зьбіраліся выехаць у Менск.

Шпіталь у Градцы Кралавэ

Шпіталь у Градцы Кралавэ

Стараста вёскі Горжэчкі паведаміў Радыё Свабода, што астатнія пасажыры аварыйнага аўтобуса, якія мелі кароткі прытулак у гэтай вёсцы, зьехалі адтуль на іншым беларускім аўтобусе, які па іх прыехаў.

  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG