Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражае праезд на міжгародніх аўтобусах


Цэны на квіткі міжгародніх маршрутаў вырастуць у сярэднім на 10%.

Праезд падаражэе як у аўтобусах агульнага тыпу, так і ў аўтобусах зь мяккімі адкіднымі сядзеньнямі. Павышэньне тарыфаў закране звычайныя і хуткасныя маршруты.Інфармацыю пра новыя тарыфы падае сайт Мінсктранса.

Напрыканцы мінулага году вырасьлі цэны на праезд у грамадзкім транспарце. З 24 сьнежня цана адной паездкі ў мэтро складае 5500 рублёў, а ў менскім наземным транспарце — 5 тысяч рублёў.

З 26 сьнежня ў сярэднім на 33% падаражэў праезд на чыгуначным транспарце.

XS
SM
MD
LG