Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 студзеня. У праваслаўных Беларусі — Раство Хрыстова


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Раство Хрыстова паводле Юльянскага календара. Разгавеньне пасьля Каляднага посту. 7 студзеня пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі, якія сьпявалі песьні, за што гаспадары мусілі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Менск. Урачыстую Літургію, якая пачнецца апоўначы ў Сьвята-Духавым катэдральным праваслаўным саборы адслужыць Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел

Нясьвіж, Менская вобласьць (па 10 студзеня). Музэй-запаведнік «Нясьвіж» і Музычны дом «Клясыка» запрашаюць на асаблівую экскурсійную праграму, у рамках якой гасьцей замку чакае музычна-тэатралізаванае прадстаўленьне, прысьвечанае адной з самых знакавых фігур гісторыі Нясьвіжа — Мікалаю Хрыстафору Радзівілу «Сіротку» заснавальніку Нясьвіскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага. Пры Сіротку ў Нясьвіж быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні, дзякуючы якому ў горадзе зьявіліся архітэктурныя збудаваньні ў стылі барока: першы ва Усходняй Эўропе барочны касьцёл, гарадзкая ратуша, манастыры і сам палац. У пастаноўцы гучыць «жывая» музыка эпохі Барока.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1896 — нарадзіўся Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог, актывіст дыяспары ў ЗША

1897 — нарадзіўся Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР, у часы кіраваньня якога (1924-27 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У часы сталінскіх рэпрэсіяў у 1937 годзе скончыў жыцьцё самагубствам.

1907 — нарадзілася опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі.

1910 — нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі

1943 — памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла (нар. 1856).

1964 — памёр беларускі паэт Янка Журба.

1991 — памёр беларускі сатырык і драматург Кандрат Крапіва (нар. 1896).

ЦЫТАТА ДНЯ

У падхалімаў так вядзецца век-вяком!
Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,
Ды знойдуцца заўсёды Івановы,
Што памахаць яму гатовы.

Кандрат Крапіва, з байкі «Махальнік Іваноў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG