Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Рыгор Сасна — праваслаўны сьвятар зь Беласточчыны, дасьледнік гісторыі царквы


а. Рыгор Сасна

а. Рыгор Сасна

Сёньня, на 77-м годзе жыцьця, памёр праваслаўны сьвятар Рыгор Сасна зь Беласточчыны.

Радыё Рацыя паведаміла, што айцец Сасна памёр у беластоцкім шпіталі пасьля працяглай і цяжкай хваробы.

Рыгор Сасна нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Шарнí каля Орлі. Скончыў ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску. Сьвятарскую службу пачаў у 1960 годзе. Апошнія 27 гадоў быў настаяцелем парафіі Сьв. Кузьмы і Дзям’яна ў Рыбалах на Беласточчыне.

Гады сьвятарскай службы Рыгор Сасна спалучаў з навукова-дасьледніцкай працай. Працаваў ў архівах Падляшша, Менску, Масквы, Пецярбургу і Лёндану. Апублікаваў больш за 30 кніжак ды сотні артыкулаў (у тым ліку і па-беларуску) пра гісторыю Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай ды пра асобныя парафіі на Беласточчыне.

Разам з матушкай Антанінай айцец Рыгор стварыў у Рыбалах этнаграфічны музей «Бацькаўшчына».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG