Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «ЛНР» абяцае адпусьціць палонных ўкраінскіх вайскоўцаў


Палонны Яўген Пацюк.
Палонны Яўген Пацюк.

Кіраўнік гэтак званай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі распарадзіўся адпусьціць дадому палонных ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі «ЛНР».

Пра гэта паведамляюць сёньня расейскія СМІ са спасылкай на Луганскі інфармацыйны цэнтар. Колькасьць палонных не ўдакладняецца.

У звароце Платніцкага адзначаецца, што ён прыняў такое рашэньне ў сувязі са сьвяткаваньнем Калядаў і спадзяецца на крокі ў адказ з боку Кіеву.

Вызваленьне палонных застаецца адным з галоўных пытаньняў на перамовах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Рэалізаваць прынцып абмену"ўсіх на ўсіх", прапісаны ў Менскіх пагадненьнях, пакуль не ўдаецца.

Паводле Кіеву, сэпаратысты самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік ўтрымліваюць у палоне 140 украінцаў. Сярод іх шмат параненых і хворых.

Паводле апошніх зьвестак ААН, ахвярамі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ад красавіка 2014 году сталі больш за 8 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG