Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова Сьвятога Мікалая


Джон Коплі, «Хрыстова нараджэньне» (1777).
Джон Коплі, «Хрыстова нараджэньне» (1777).

Ёсьць у мяне хрэсьніца — Тася. Вырашыў быць добрым хросным і дбаць пра яе духоўнае выхаваньне ў веры і беларускасьці. Трэба, так сабе думаю, набываць ёй беларускія кнігі, размаўляць зь ёй пра Бога і жыцьцё. Вырашыў пачаць з Калядаў і віншаваньня Сьвятога Мікалая.

Пераапрануўся, начапіў бараду, падрыхтаваў падарункі. Усё адбылося выдатна. Хоць, вядома, малянятка хвалявалася, але вывучыла вершык і песьню па-беларуску. А як яна радавалася падарункам!

Зь мінулых Калядаў прайшло некалькі месяцаў, і вось я наведаў хрэсьніцу. Тася стаіць і так пільна ўслухоўваецца ў маю мову. Потым падхапілася ды пытаецца ў таты:

— А почему мой хрёсный разговарівает как Сьвяты Мікола?

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG