Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты ўпала да 11-гадовага мінімуму


Раніцай 6 студзеня цана паўночнаморскай нафты Brent апусьцілася да адзнакі 36 даляраў за барэль, гэта значыць да мінімальнага ўзроўню за 11 гадоў.

Паводле стану на 10:55 па менскім часе каціроўкі складаюць 36 даляраў 5 цэнтаў, яшчэ таньней (35,79 даляра) прадаецца амэрыканскі эталённы гатунак WTI.

Падставай для чарговага цэнавага абвалу інвэстары лічаць паслабленьне канфрантацыйнай рыторыкі паміж Іранам і Савудаўскай Арабіяй. Раней на гэтым тыдні канфлікт паміж дзьвюма вядучымі нафтаздабыўнымі краінамі падштурхоўваў каціроўкі ўверх.

Цяпер галоўнымі фактарамі, якія ўплываюць на цану, засталіся рост прапановы на сыравінным рынку і рост ўзроўню запасаў нафты.

Цана нафты ў значнай меры ўплывае на эканамічны стан краінаў, якія залежаць ад экспарту энэрганосьбітаў, у прыватнасьці, Расеі.

XS
SM
MD
LG