Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў падасьць пазоў на Маскву ў міжнародны суд ААН


Украіна абвінавачвае Расею ў анэксіі Крыму, а таксама ў распальваньні канфлікту ў Данбасе.

Украіна зьвернецца ў міжнародны суд ААН з пазовам да Расеі аб парушэньні канвэнцыі аб падтрымцы тэрарызму. Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму «5 каналу» заявіў міністар юстыцыі Ўкраіны Павел Пятрэнка.

Па словах міністра, Украіна ўжо сабрала ўсе неабходныя доказы. Па завяршэньні дасудовых перамоваў з расейскім бокам, Кіеў зьбіраецца падаць дакумэнты ў суд.

Летам мінулага году прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк даручыў Мін’юсту прыцягнуць лепшых сусьветных юрыстаў для падачы максымальнай колькасьці пазоваў супраць Масквы. Кіеў абвінавачвае Маскву ў анэксіі Крыму, а таксама ў распальваньні канфлікту ў Данбасе, у тым ліку шляхам ваеннай падтрымкі Данецкай і Луганскай самаабвешчаных рэспублік. Расея неаднаразова адмаўляла факты падобнай дапамогі сэпаратыстам, а таксама настойвае на законнасьці рэфэрэндуму, па выніках якога Крым выйшаў са складу Ўкраіны.

Раней Кіеў падаваў некалькі пазоваў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Скаргі тычыліся падзеяў у Крыме і ва ўсходняй Украіне, пачынаючы з сакавіка 2014 году, парушэньняў правоў лідэра крымскататарскага народа Мустафы Джамілева і прысуду, вынесенага расейскім судом украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG