Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Coca-Cola выдаліла з сацыяльнай сеткі мапу Расеі з Крымам


Украінскае прадстаўніцтва кампаніі Coca-Cola перапрасіла за публікацыю ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» мапы Расеі, на якой анэксаваны Крым паказаны як тэрыторыя РФ.

Як паведамляе выданьне «Ўкраінская праўда», у яго рэдакцыю паступілі афіцыйныя камэнтары кампаніі, у якіх гаворыцца, што ўказаны пост выдалены з сацыяльных сетак. Раней многія ўкраінскія карыстальнікі сацсетак прапанавалі байкатаваць прадукцыю Coca-Cola, а тэг #BanCocaCola стаў самым папулярным ва ўкраінскім твітэры.

30 сьнежня на афіцыйнай старонцы кампаніі ў сацсетцы «Укантакце» была апублікаваная мапа Расеі, на якой ня быў паказаны Крым, Калінінградзкая вобласьць і Курыльскія астравы. Пасьля таго, як расейскія карыстальнікі пачалі масава выказваць сваю незадаволенасьць, Coca-Cola ў ноч на 5 студзеня апублікавала новую мапу, на якой Крым быў пазначаны тэрыторыяй РФ, і прынесла расейцам свае прабачэньні. Цяпер гэтая мапа выдаленая зусім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG