Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: ніхто не плянуе праводзіць за Беларусь рэформы


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Стратэгія ЭЗ у дачыненьні да Беларусі ёсьць і існуе не без намаганьняў з боку Літвы, заявіў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе партал Delfi.

На адрас ЭЗ часта даносяцца папрокі, што адсутнічае стратэгія ў дачыненьні да Беларусі. Ці ёсьць у Літвы і ЭЗ такая стратэгія? Вось як на гэтае пытаньне адказвае кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

«Я думаю, што стратэгія ёсьць і не бяз нашых намаганьняў у тым ліку.

Раней было чаканьне і назіраньне за тым, што будзе, а яшчэ раней — будаўніцтва сьцен і наогул ізаляцыя, што наўрад ці сябе апраўдала, паколькі гэтая ізаляцыя, як паказвае практыка, абмяжоўвае не функцыянаваньне краіны, а абмяжоўвае сваё ўзьдзеяньне, магчымасьць для кантактаў.

І мы даказалі тое, што кантакты і наша ўзьдзеяньне на самай справе далі пэўны вынік. І гэта частка стратэгіі — крыху раскрыцца, даць пэўную матывацыю для зьменаў, аслабіць трохі сродкі ціску, умоўна гэта таксама частка стратэгіі.

Паспрабаваць зрушыць з месца парадак дня важных для Беларусі і для нас усіх пытаньняў, да прыкладу, мабільнасьці. Пазыцыя Беларусі ў дачыненьні да спрашчэньня перамяшчэньня зьмянілася. Я думаю, што гэта таксама частка стратэгіі», — казаў ён падчас прэсавай канфэрэнцыі ў МЗС Літвы.

«Ніхто дакладна не плянуе праводзіць за Беларусь рэформы або за іх выбіраць шлях, мы ня можам і не павінны гэтага рабіць, — працягваў міністар — але з дапамогай кантактаў, супрацоўніцтва мы спадзяемся, што краіна будзе мяняцца. Гэта таксама частка стратэгіі. У дадзеным выпадку мы будзем шукаць, як разьвіваць адносіны».

Армэнія, якая ўвайшла ў Мытны саюз, тым самым аддаліўшыся ад Усходняга партнэрства, хоча стварыць спэцыяльнае пагадненьне з ЭЗ, зь Беларусьсю пакуль пра гэта не пачалі гаварыць, але, паводле Лінкявічуса, у Беларусі таксама гэтага хочуць.

«Мы ім дапаможам. Любая форма, якая падыходзіць для нашых суседзяў, каб мець зносіны з ЭЗ, гаварыць, знаходзіць агульныя інтарэсы, асабліва з умовай не забываць важнейшыя прынцыпы і каштоўнасьці дэмакратыі, не вяртацца да гвалту, што мы ўжо бачылі і ня хочам, каб гэта паўтарылася.

Гэта ўмова, а ўсё астатняе — частка стратэгіі, працэс. Я вельмі спадзяюся, што ён ня будзе перапынены з-за нейкіх падзеяў, якія могуць адбыцца і нам давядзецца працягваць у тым самым духу. Спадзяюся, што гэта атрымаецца», — сказаў на заканчэньне Лінас Лінкявічус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG