Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральнага сакратара ФІФА адхіляць ад пасады і аштрафуюць на 100 тысяч даляраў


Камісія па этыцы ФІФА (Міжнароднай фэдэрацыі футбола) рэкамэндавала адхіліць ад футбольнай сфэры на 9 гадоў генэральнага сакратара арганізацыі Жэрома Валька і аштрафаваць яго на 99 тысяч даляраў (100 тысяч швайцарскіх франкаў).

У аўторак мінае 90-дзённы тэрмін, на які былі прыпыненыя яго паўнамоцтвы — у сувязі з абвінавачваньнямі ў спэкуляцыі пры продажы квіткоў на матчы чэмпіянату сьвету 2014 года ў Бразыліі.

Спэцыяльны сьледчы аддзел камісіі па этыцы паведаміў у аўторак, што завяршыў расьсьледаваньне дзейнасьці Валька і рэкамэндуе падоўжыць яго адхіленьне ад пасады яшчэ на 45 дзён.

Жэром Вальк усе абвінавачваньні адхіляе.

У канцы траўня 2015 ў ФІФА разгарэўся буйной карупцыйны скандал — у Цюрыху былі затрыманыя сем супрацоўнікаў фэдэрацыі. Расьсьледаваньне пачалося ў ЗША, а затым і ў Швайцарыі. Распачатыя крымінальныя справы ў дачыненьні да некалькіх высокапастаўленых супрацоўнікаў ФІФА, у тым ліку супраць яе прэзыдэнта Ёзэфа Блатэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG