Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўзьбярэжжы Эгейскага мора знойдзеныя целы больш за 20 мігрантаў


На ўзьбярэжжы Эгейскага мора, у двух розных раёнах, знойдзеныя целы як найменей 21 мігранта. Пра гэта паведамілі ў аўторак службы Турэччыны.

Паводле іх дадзеных, целы 10 загінулых выкінула на бераг у турэцкім горадзе Дзікілі. 11 целаў выявілі на поўначы, на пляжы курортнага гораду Айвалык. Сярод загінулых трое дзяцей.

Паводле СМІ, мігранты спрабавалі дабрацца да грэцкай выспы Лесбас. Іх гумовыя лодкі затанулі, патрапіўшы ў шторм. Супрацоўнікі турэцкай берагавой аховы былі накіраваны на пошукі тых, хто выжыў. Некалькіх чалавек удалося выратаваць. Аб грамадзянстве мігрантаў інфармацыі няма.

Дзікілі і Айвалык, разьмешчаныя за 50 кілямэтраў адно ад аднаго, выкарыстоўваюцца ўцекачамі з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі як перавалачныя пункты на шляху ў Грэцыю, адкуль пазьней мігранты накіроўваюцца ў іншыя краіны Эўропы. Летась з Турэччыны ў Грэцыю прыбылі каля 850 тысяч уцекачоў.

XS
SM
MD
LG