Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кітайскай правінцыі Хэнань будуюць гіганцкую статую Мао Цзэдуна


У кітайскай правінцыі Хэнань пасярод палёў у невялікай вёсцы будуюць гіганцкую пазалочаную статую першага старшыні КНР Мао.

Паведамляецца, што вышыня статуі — 36.6 мэтра, яе будаўніцтва каштуе каля 3 мільёнаў юаняў (460 тысяч даляраў). Статую, паводле сьцьверджаньняў жыхароў вёскі, будуюць на грошы мясцовых прадпрымальнікаў.

Фотаздымкі гэтага манумэнтальнай скульптуры шырока разышліся ў інтэрнэце ў Кітаі, і мясцовыя мэдыі прыводзяць падборкі меркаваньняў: некаторыя карыстальнікі кажуць пра фізычнае непадабенства статуі з тварам Мао, а іншыя заўважаюць, што грошы вырашылі выдаткаваць на ўзьвядзеньне статуі, а не на нейкія практычныя патрэбы.

У 1960-х гадах ад голаду, які наступіў у выніку палітыкі «Вялікага скачка», якую праводзіў Мао Цзэдунам, у правінцыі Хэнань памерлі мільёны людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG