Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы ўказ моцна азадачыў ня толькі іпэшнікаў, якім з 1 студзеня 2016 году забаранілі гандляваць прадукцыяй лёгкай прамысловасьці без наяўнасьці сэртыфікатаў ад вытворцы...

Гляджу на свае «шмоткі». Амаль усе — купленыя на кірмашах, пераежджых ці пастаянных. Рэчы фасоністыя, акуратныя, даўгавечныя, хоць і прадаваліся, вядома, бяз чэкаў аб аплаце. Ды і ўся радня-сябрына якасна і нядорага апраналася ды абувалася там жа, бо для шараговага беларуса гэта было, імаверна, адзінай магчымасьцю выглядаць добра за свае грошы.

Хаджу цяпер у бліжэйшы гіпэрмаркет праз папулярны сталічны кірмаш, дзе да «фатальнай» даты ўся ваколіца з задавальненьнем мерала і, зьлёгку «парыпеўшы», купяла простую і практычную або выкшталцоную і ня дужа карысную для здароўя вопратку. Цяпер у найпрыбытковы час добра, калі працуе адна кропка з паўсотні.

Моцны мароз, нязвыклая цішыня, рольшторы спрэс апушчаныя, і ты ідзеш нібы ў лябірынце фільму жахаў або камп’ютарнай гульні, дзе ў цябе — мільён патронаў і трэба «валіць» усё, што выскачыць насустрач... А тут і там на ўзроўні вачэй целяпаюцца ад подыхаў ветру абвесткі: уласьнік, звычайна, прадае гандлёвы павільён-кантэйнэр — «срочно, недорого, очень хороший»...

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG