Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльныя сеткі высьмеялі расейскую прапаганду аб пастаўках газу ў Генічэск


4 студзеня 2016 зьявілася заява аб тым, што адсутнасьць рэвэрсу газу з акупаванага Расеяй Крыму прывяла да недахопу газу для ацяпленьня горада Генічэск.

Пазьней вакол заявы завязалася цэлая гісторыя. Расейскія СМІ заявілі, што па запыце ўкраінскага боку Чарнаморнафтагаз прыступіў да пастаўкі газу ў горад Генічэск. Загад аб пастаўках газу нібыта паступіў асабіста ад прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна па просьбе мэра горада Аляксандра Тулупава. Пазьней сам мэр абвергнуў гэтыя паведамленьні.

Карыстальнікі сацыяльных сетак адразу адрэагавалі на гэтыя падзеі і высьмеялі абсурднасьць расейскай прапаганды, зрабіўшы мэра горада зоркай сацыяльных сетак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG