Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст адмовіўся ўздымацца перад судзьдзёй Маскоўскага раённага суду Менску.

На судовым працэсе за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту студэнтаў БДУ актывіст Максім Вінярскі адмовіўся падымацца, калі адказваў на пытаньні судзьдзі, і Тацяна Матыль абвясьціла, што пачынае супраць яго новую адміністрацыйную справу за непавагу да суду.

Вінярскі папрасіў перапынку, каб заключыць новую дамову з адвакатам.

У Маскоўскім судзе пачаўся працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» за ўдзел у акцыі пратэсту студэнтаў БДУ.

2 сьнежня студэнты БДУ ў Менску правялі марш «Каханьне і салідарнасьць» супраць увядзеньня платы за пераздачы залікаў і іспытаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG