Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 студзеня: Дзень народзінаў Эўфрасіньні Полацкай


Эўфрасіньня Полацкая. Ляілея і Валянцін Варэцы

Эўфрасіньня Полацкая. Ляілея і Валянцін Варэцы

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа працягваецца праект «Зімовыя канікулы ў Доме Коласа». Аб 11.00 гадзіне там адбудзецца лялечнае прадстаўленьне «Як кот зьвяроў напалохаў»; а а 15.00 — квэст-гульня «Таямніцы дома песьняра».

У Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь пройдзе каляднае сямейнае сьвята «Калядная прыгода ў Гістарычным музэі». Пачатак у 17.30.

У менскім Палацы мастацтва да 15.00 будзе працаваць міжнародная духоўна-асьветніцкая выстава-кірмаш «Раство Хрыстова».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.

Максім Гарэцкі – асуджаны па справе “Саюзу Вызваленьня Беларусі”. 1930 г. З фондаў БДАМЛМ

Максім Гарэцкі – асуджаны па справе “Саюзу Вызваленьня Беларусі”. 1930 г. З фондаў БДАМЛМ

1938 — Максім Гарэцкі прысуджаны да расстрэлу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1104 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна полацкая, асьветніца, прылічаная да сьвятых (памерла ў 1173).

1932 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».

У гэты дзень памерлі:

1996 — Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

ЦЫТАТА

«Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі!
Судзі мяне судом сваім, і кожным і ўсякім...
Карай мяне карамі сваімі, карай...
Толькі прашу цябе, не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў...
А выб’еш — буду азірацца на іх, пакінутых там, адзаду, на дарозе, у пыле і брудзе, на цярнёвай дарозе, якой народ мой ішоў...»

Максім Гарэцкі

XS
SM
MD
LG