Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя прызнала вінаватай пасажырку, якая ўцякла з тралейбуса праз вакно


Паводле міліцыі, Ксенія Маргунская – вінаватая, рэвізоры – не. Ксенія Маргунская заплаціла 90 тысячаў рублёў штрафу за безбілетны праезд.

Міліцыя афіцыйна адказала дзяўчыне, якая не аплаціла праезд у тралейбусе і пакінула грамадзкі транспарт праз яго акно. Пра гэта агенцтву БелТА паведаміла Натальля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Менску.

«Па выніках праверкі ў дзеяньнях кантралёраў адсутнічае склад якога-небудзь адміністрацыйнага правапарушэньня. У дзеяньнях жанчыны ёсьць склад адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 18.30 КаАП Беларусі (безьбілетны праезд)», – сказала Натальля Ганусевіч.

Інцыдэнт адбыўся 6 сьнежня 2015 году. Удзень у апэратыўна-дзяжурную частку Партызанскага РУУС паступіла тэлефанаваньне ад кіроўцы тралейбуса пра тое, што жанчына адмаўляецца аплачваць праезд. Кантралёры не адпускалі дзяўчыну і ўрэшце зачынілі яе ў салёне.

Дзяўчына палічыла гэта абмежаваньнем яе свабоды і пакінула тралейбус праз акно.

Калі на прыпынак «Сталетава» прыехалі міліцыянты, яны даставілі ў раённае ўпраўленьне дзяўчыну і двух кантралёраў.

«На месцы здарэньня міліцыянты пабачылі жанчыну, якая адмаўлялася плаціць за праезд, і двух кантралёраў. Усе трое былі дастаўлены ў раённае ўпраўленьне, дзе напісалі заявы», – дадалі ў Партызанскім РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG