Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першыя суды над актывістамі ў новым годзе — над Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

5 студзеня адбудуцца суды над актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым.

Максіма Вінярскага абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі «Марш студэнтаў».

Разгляд ягонай справы прызначаны на 10 гадзін у судзе Маскоўскага раёну Менску.

У гэтым жа судзе 30 сьнежня ўдзельніка «Маршу студэнтаў» Глеба Вайкуля пакаралі штрафам у 3 240 000 рублёў (18 базавых велічынь).

Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Леаніда Кулакова выклікаюць у суд за арганізацыю несанкцыянаванага пікету 10 сьнежня, на якім ён заклікаў адмяніць сьмяротнае пакараньне. Справу разгледзіць у 15:30 суд Першамайскага раёну сталіцы.

Па гэтых справах прадугледжаная адміністратыўная адказнасьць і пакараньне, як правіла, у выглядзе штрафу, паведамляе сайт spring96.org.

XS
SM
MD
LG