Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж усталяваў у гарадах намёты для абагрэву


Марозным днём у Менску

Марозным днём у Менску

Ад пачатку студзеня Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць апэрацыю «Зіма-2016», каб дапамагчы людзям у маразы.

У абласных гарадах у месцах збору людзей — на цэнтральных плошчах, прыпынках грамадзкага транспарту — паставілі намёты, дзе людзі могуць пагрэцца.

Валянтэры Чырвонага Крыжа таксама наведаюць гарадзкія звалкі, каб дапамагчы бяздомным. 5 студзеня адмысловыя рэйды пройдуць у Менску, Гомелі і Віцебску. Бяздомным акажуць першую мэдыцынскую дапамогу, прапануюць гарачую ежу і цёплыя рэчы, паведамляе БелаПАН.

Чатыры аўтамабілі працуюць на трасах і дапамагаюць кіроўцам замерзлых машын.

Паводле Гідрамета, марознае надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі днямі захаваецца.

У выходныя з-за адмарожваньняў ва ўстановы аховы здароўя Менску зьвярнуліся 9 чалавек, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны»

XS
SM
MD
LG