Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн таксама разарваў дачыненьні з Іранам


Бахрэйн заявіў аб разрыве дыпляматычных сувязяў з Іранам і адкліканьні сваіх амбасадараў з гэтай краіны на працягу двух сутак.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва BNA — на наступны дзень пасьля таго, як пра аналягічнае рашэньне ў дачыненьні да Тэгерану прыняла Савудаўская Арабія.

Дзеяньні Эр-Рыяду адбыліся пасьля нападу групы пратэстоўцаў на Савудаўскую амбасаду. Абурэньне ў Іране, уплывовай шыіцкай краіне, выклікала пакараньне ў Савудаўскай Арабіі, суніцкім каралеўстве, вядомага шыіцкага прапаведніка шэйха Намра ан-Німру. Ён быў прысуджаны разам зь яшчэ сарака шасьцю асуджанымі да сьмяротнага пакараньня па абвінавачваньні ў дачыненьні да тэрарызму.

Сёньня ж аб зьніжэньні ўзроўню кантактаў з Іранам абвясьціла кіраўніцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Крыніца ў расейскім МЗС заявіла, што Расея гатовая выступіць у ролі пасярэдніка і запрасіць міністраў замежных спраў Савудаўскай Арабіі і Ірану ў Маскву для перамоваў. Крыніца адзначыла, што абвастрэньне адносінаў выклікае шкадаваньне. «Расея заўсёды выступала за дыялёг і канструктыўныя кантакты», — дадалі ў расейскім ведамстве.

Да намаганьняў для пераадоленьня напружанасьці заклікаў Эр-Рыяд і Тэгеран францускі ўрад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG