Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал цэнаў на нафту можа справакаваць Пуціна на ваенны сюрпрыз


«У апошнія некалькі гадоў расейскі прэзыдэнт Пуцін шмат разоў рабіў сьвету ваенныя сюрпрызы», — сьцьвярджае аглядальнік The Washington Times Л. Тод Вуд. У новым годзе, лічыць аўтар, магчымыя новыя геапалітычныя нечаканасьці.

Падзеньне цэнаў на нафту не пакідае пэрспэктыў для папаўненьня расейскага бюджэту ў бліжэйшай будучыні, цытуе публікацыю рэсурс inopressa.ru

«Такі сцэнар можа аказаць моцны ціск на Крэмль, паколькі ўстаноўка на мадэрнізацыю войска ўваходзіць у супярэчнасьць з імкненьнем народу павысіць узровень жыцьця», — гаворыцца ў артыкуле.

«Пуцін надзвычай спрытна выкарыстоўвае міжнародныя канфлікты, каб адцягнуць народ ад унутраных праблем», — лічыць аўтар.

«Наступным крокам, закліканым прадухіліць грамадзкую незадаволенасьць у Расеі, могуць стаць дадатковыя ваенныя дзеяньні на міжнароднай арэне. Вось „Іран-Расея-Сырыя“ на Блізкім Усходзе — найцікавейшая новая зьява», — піша Вуд. — Што калі Расея заваюе нафтаносныя раёны на Блізкім Усходзе альбо «раздзьме пажары заваёваў, спрабуючы справакаваць рост цэнаў на нафту»? — пытаецца The Washington Times.

На погляд Вуда, Пуцін — непрадказальны чалавек, які «не баіцца ўжываць ваенную сілу, калі лічыць, што гэта трэба Расеі (і яе кіраўніцтву), і здольны перамагаць. Захад бясьсільны перад расейскай агрэсіяй: у яго наогул няма ніякага лідэрства. Трэба меркаваць, Пуцін ведае, што новы прэзыдэнт ЗША будзе нашмат мацнейшы і пачне адраджаць геапалітычную сілу ЗША. Такім чынам, у Расеі ёсьць толькі 12 месяцаў, каб зрабіць тое, да чаго яна імкнецца ў мэтах захаваньня ўлады Крамля ўнутры краіны. Надыходзяць сапраўды небясьпечныя часы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG