Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wall Street Journal: Іран і Расея зацікаўленыя ў зьвяржэньні каралеўскага дому Савудаўскай Арабіі


Кароль Савудаўскай Арабіі Салман бін Абдулазіз. AFP PHOTO

Кароль Савудаўскай Арабіі Салман бін Абдулазіз. AFP PHOTO

Хто страціў Савудаўскую Арабію?

«Пытаньне... можа здацца заўчасным, але яго варта задаваць хоць бы для таго, каб зьнізіць верагоднасьць страты Савудаўскай Арабіі як саюзьніка, калі пачынаецца апошні небясьпечны год прэзыдэнцтва Абамы», — адзначае The Wall Street Journal ў рэдакцыйным артыкуле.

«Іран і Расея зацікаўленыя ў зьвяржэньні каралеўскага дому Сауда і, магчыма, цяпер вылічаюць, ці распачне прэзыдэнт Абама хоць нешта, каб ім перашкодзіць», — піша газэта.

Выданьне паказвае, што Іран і яго саюзьнікі абурыліся пакараньнем сьмерцю 47 чалавек у Савудаўскай Арабіі, сярод якіх апынуўся вядомы шыіцкі прапаведнік Німру ан-Німру. У Ірану ёсьць і іншыя падставы скінуць уладу ў Савудаўскай Арабіі — краіне, якая зьяўляецца яго галоўным праціўнікам у шыіцка-суніцкім канфлікце на Блізкім Усходзе.

У дадатак Савудаўская Арабія трымае нізкія цэны на нафту, што неспрыяльна для Ірану, а таксама для Расеі.

«Расія і Іран атрымаюць велізарную выгаду з унутраных звадаў у Савудаўскай Арабіі або пагрозы больш маштабнай рэгіянальнай вайны, якія справакуюць ўзьлёт цэнаў на нафту», — гаворыцца ў артыкуле.

Газэта сьцьвярджае, што Німру ні ў найменшай меры ня быў «актывістам-праваабаронцам».

«Саўдзіты часта аказваюцца няўжыўчывымі саюзьнікамі, асабліва ў сувязі з тым, што багатыя шэйхі-вахабіты падтрымліваюць радыкальныя ісламісцкія мячэці і школы па ўсім сьвеце. Але на Блізкім Усходзе, які разьдзіраюць грамадзянскія войны, палітычныя ўзрушэньні ды іранскі імпэрыялізм, саўдзіты — нашы найлепшыя сябры на Аравійскім паўвостраве, — піша амэрыканскае выданьне. — ЗША павінны дакладна выказаць Ірану і Расею, што абароняць гэта каралеўства ад спробаў Ірану дэстабілізаваць яго ці ўварвацца на яго тэрыторыю».

Паводле сайту inopressa.ru

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG