Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі шпіён


С. Сьвятлоў, «Піянэры схапілі ангельскага шпіёна» (1939)
С. Сьвятлоў, «Піянэры схапілі ангельскага шпіёна» (1939)

Быль ад Сяргея Грахоўскага.

Год 38-мы, у камэру менскай «амэрыканкі» ўкідаюць чарговага вязьня. Гутарка — хто, за што. Навічок кажа — я польскі шпіён. Рогат камэры — толькі польскі? «Не, я сапраўды афіцэр польскай разьведкі» — кажа новы вязень. І працягвае: «Мне вас шкада, мужыкі. Мяне хутчэй за ўсё абмяняюць на вашага. А вось вас...».

У камэры ён прасядзеў з тыдзень. На допыты цягалі, але быў адзіны, каго ня білі. Праз тыдзень зьнік. Хутчэй за ўсё, сапраўды абмянялі на савецкага калегу.

За амаль 20 гадоў хаджэньня Грахоўскага па пакутах Гулагу гэта быў адзіны польскі шпіён, якога ён сустрэў.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG