Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер Японіі хоча мірнай дамовы з Расеяй


Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ.

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ.

Пасьля заканчэння другой сусьветнай вайны паміж Японіяй і СССР ня была падпісаная мірная дамова з-за тэрытарыяльнай спрэчкі вакол Курыльскіх астравоў.

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ заклікаў да правядзення саміту з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным для абмеркаваньня мірнай дамовы паміж дзьвюма краінамі. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё.

Абэ з канца 2012 года, з таго часу, як ён узначаліў урад Японіі, прыкладаў намаганьні для паляпшэньня адносінаў з Расеяй, аднак вайна на ўсходзе Ўкраіны і іншыя праблемы перашкаджалі гэтаму. Пасьля заканчэньня другой сусьветнай вайны паміж Японіяй і СССР ня была падпісаная мірная дамова з-за тэрытарыяльнай спрэчкі вакол групы астравоў, што знаходзяцца на поўнач ад японскага вострава Хакайда, якія ў Японіі называюць «паўночнымі тэрыторыямі».

Токіё прэтэндуе на вяртаньне чатырох астравоў Курыльскай грады. Масква заяўляе, што астравы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусьветнай вайны, і расейскі сувэрэнітэт над імі перагляду не падлягае.

Наведваньне Курыльскіх астравоў расейскімі чыноўнікамі выклікае незадаволенасць японскага боку. Апошні такі візыт зьдзейсьніў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у жніўні 2015 года.

XS
SM
MD
LG