Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўздымае пошліны на расейскія тавары і ўводзіць гандлёвае эмбарга


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

Прэм’ер Украіны Арсені Яцанюк: «Агрэсар будзе пакараны».

Украіна выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Расейскай Фэдэрацыяй, уздымае пошліны на ўсе расейскія тавары і ўводзіць гандлёвае эмбарга на шэраг тавараў, вырабленых у РФ.

Пра гэта 3 студзеня заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк, паведамляе Дэпартамэнт інфармацыі і камунікацыяў з грамадзкасьцю сакратарыяту Кабінэту міністраў Украіны.

Яцанюк нагадаў, што ў сувязі з уступленьнем у сілу Пагадненьня пра зону свабоднага гандлю паміж Эўразьвязам і Ўкраінай, Расейская Фэдэрацыя ўвяла гандлёвае эмбарга супраць Украіны і незаконна выйшла з зоны свабоднага гандлю.

Мы дзейнічаем люстрана. Ня мы пачалі гэтую вайну. Але агрэсар будзе пакараны

«Наш адказ наступны. Украіна выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Расейскай Фэдэрацыяй, уздымае пошліны на ўсе расейскія тавары і ўводзіць гандлёвае эмбарга на харчовыя тавары, вырабленыя ў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама на тавары машынабудаваньня і вагонабудаваньня», — заявіў Яцанюк і дадаў: «Мы дзейнічаем люстрана. Ня мы пачалі гэтую вайну. Але агрэсар будзе пакараны».

Кіраўнік ураду Ўкраіны падкрэсьліў, што пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Эўрапейскім зьвязам «гэта менавіта тое пагадненьне, за якое мільёны ўкраінцаў змагаліся на Майдане»:

«Гэта менавіта тая пэрспэктыва для ўкраінскай эканомікі стаць канкурэнтнай, моцнай, узорнай, той эканомікай, якая прыцягвае інвэстыцыі з Эўрапейскага зьвязу, стварае новыя працоўныя месцы, якая гандлюе свабодна з Эўропай і якая дае магчымасьць украінскаму бізнэсу разьвівацца і ісьці наперад».

Пагадненьне аб ЗСГ, падкрэсьліў ён, азначае перш за ўсё бяспошлінны продаж украінскіх тавараў у Эўропу і эўрапейскіх тавараў ва Ўкраіну:

У першую чаргу — гэта магчымасьць для ўкраінскага бізнэсу стаць больш моцным, больш канкурэнтным і заваёўваць новыя рынкі.

«Гэта канкурэнцыя, што зьяўляецца выклікам для ўнутранага вытворцы. Але ў першую чаргу — гэта магчымасьць для ўкраінскага бізнэсу стаць больш моцным, больш канкурэнтным і заваёўваць новыя рынкі».

Яцанюк падкрэсьліў, што Расея «рабіла ўсё для таго, каб Украіна ня стала часткай эўрапейскай прасторы, каб мы не вярнуліся ў сваю гістарычную эўрапейскую сям’ю»:

«Ранейшы рэжым адмовіўся падпісаць Пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з Эўрапейскім зьвязам. І мільёны ўкраінцаў выйшлі на вуліцы. І мы перамаглі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG