Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках у праваслаўную царкву не пускае аўчарка


Пасьля таго, як царкву два разы абакралі, сьвятар вырашыў завесьці сабаку.

Сабака выбягае да брамкі на падворак царквы Божай Маці «Спарыцельніцы хлябоў», як толькі мінак набліжаецца да сьвятыні. Падышоўшы да ўваходу, аўчарка пачынае злосна брахаць. На брэх ніхто з агароджанай царкоўнай тэрыторыі не абзываецца.

«Так, ёсьць у нас аўчарка з усімі дакумэнтамі. Мы яе выпускаем на ноч. Нас два разы абкрадалі. Нам міліцыя сказала: „Альбо сыгналізацыя, альбо службовы сабака“. Вось мы яго і ўзялі. Каму гэта не падабаецца? Сабака нясе службу з усімі дакумэнтамі. Ён чыстакроўны. Сабака нікога не чапае», — патлумачылі па тэлефоне ў царкве.

Царква Божай Маці “Спарыцельніцы хлябоў” у Горках
Царква Божай Маці “Спарыцельніцы хлябоў” у Горках

Паводле допісу жыхара Горак, які даслаў здымкі, у нядзелю апоўдні, калі ён зрабіў фота, храм быў зачынены. Як вынікае з абвесткі, набажэнствы ў выходныя дні адбываюцца толькі зранку.

Знаходзіцца царква побач з сельскагаспадарчай акадэміяй на рагу вуліц Цімяразева і Мічурына. З вуліцы відаць, што на тэрыторыі сьвятыні вядуцца будаўнічыя працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG