Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Менск хоча стаць пасярэднікам у канфлікце Масквы і Анкары


Беларусь гатовая прыкласьці максымум намаганьняў для ўрэгуляваньня расейска-турэцкага канфлікту, — заявіў кіраўнік МЗС Белаурсі Ўладзімер Макей.

Беларусь гатовая прыкласьці максымум намаганьняў для ўрэгуляваньня расейска-турэцкага канфлікту, таксама як гэта робіцца па Ўкраіне. Пра гэта заявіў у інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1» міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

«Мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты канфлікт быў урэгуляваны як мага хутчэй», — сказаў Макей.

У той жа час, паводле кіраўніка МЗС, Беларусь «не зьбіраецца навязваць пасярэдніцкія паслугі».

«Але мы зыходзім з таго, што ціск адзін на аднаго, санкцыі — гэта ня мэтад вырашэньня праблемаў у міждзяржаўных адносінах. Мы гэта адчулі на сабе», — адзначыў міністар.

Ён выказаў упэўненасьць у тым, што канфлікт паміж Расеяй і Турэччынай рана ці позна ўдасца вырашыць.

«Наколькі мне вядома, наш прэзыдэнт меў размову і з прэзыдэнтам Турэччыны Эрдаганам у Туркмэністане на гэты конт, і размаўляў на гэтую тэму з прэзыдэнтам Расеі Пуціным, выказваючы свой пункт гледжаньня. Але мы ня можам прымусіць тыя ці іншыя бакі дзейнічаць так, як нам хацелася б. Мы маем права выказваць свой пункт гледжаньня. А ўжо справа астатніх суб’ектаў — прыняць гэты пункт гледжаньня або не прыняць », - сказаў Уладзімер Макей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG