Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За затрыманую кантрабанду цыгарэт літоўскія мытнікі, памежнікі і паліцыянты атрымалі прэміі


У канцы 2015 года кантрабандныя цыгарэты ў Літве складалі каля пятай часткі ўсіх цыгарэт у краіне, гэта афіцыйныя вынікі даследаваньня упаковак, праведзеныя кампаніяй Nielsen. Кантрабанда цыгарэт ідзе ў Літву ў асноўным зь Беларусі, і вылічваецца сотнямі тысяч пачак.

Усяго сума прэмій мытнікам, памежнікам і паліцыянтам склала больш за 170 тысяч эўра. Мытнікі атрымалі больш 102 тысячы эўра. Мытны дэпартамэнт інфармаваў BNS, што прэміі атрымалі 178 супрацоўнікаў. Больш за 44,5 тысячы эўра атрымалі памежнікі, каля 30 тысяч эўра — паліцыянты.

Прэміі выплачаныя на сродкі, выдаткаваныя вытворцамі тытунёвых вырабаў. Літоўскі ўрад год таму зацьвердзіў палажэньні, згодна з якімі ведамствы па барацьбе з кантрабандай супрацоўнічаюць з вытворцамі тытунёвых вырабаў. Згодна з палажэньнем, сродкі, якія выдаткоўваюцца вытворцамі тытунёвай прадукцыі, разьмяркоўваюцца паміж ведамстваміпрапарцыйна таму, якая частка кантрабанды была затрыманая імі. Гэтыя грошы ідуць ня толькі на прэміі, але і на набыцьцё неабходных для барацьбы з кантрабандай сродкаў, паведамляе delfi.lt

XS
SM
MD
LG