Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 студзеня 2016: Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу — 70 год


Падзеі і даты гэтага дня

У гісторыі:

1850 – нарадзілася Соф’я Кавалеўская, матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар. Яна прыйшла на сьвет у Маскве ў беларускай шляхецкай сям’і Корвін-Крукоўскіх.

1905 – нарадзіўся беларускі паэт Ўладзімер Хадыка.

1925 – Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «Дучэ».

1944 – нарадзіўся Міхась Раманюк, беларускі этнограф. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», які складаецца з архіўных фотаздымкаў ды фотаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967-1980 гадоў.

1946 – нарадзіўся Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

1947 – нарадзіўся Васіль Гігевіч, беларускі пісьменьнік.

1956 – нарадзіўся Мэл Гібсан, аўстралійскі актор.

У памяці:

1951 – памёр Ёсіф Лангбард, архітэктар, які запраектаваў Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў і Акадэмію навук у Менску. Нарадзіўся Лангбард у габрэйскай сям’і ў Бельску на Падляшшы.

Цытата:

«Я мяркую, што з усіх канфэсій, якія існуюць у краіне, Каталіцкі Касцёл зрабіў вельмі шмат [для беларускай мовы]. У нас перакладзены і выдадзены ўсе літургічныя кнігі, фундамэнтальныя тэксты, дакумэнты Другога Ватыканскага Сабору. Падчас падрыхтоўкі апошняга зьявілася новая тэрміналёгія, бо падчас перакладу многіх слоў не існавала ў беларускай мове. Вельмі хутка ў нас перакладаюцца энцыклікі, што зьяўляецца ўкладам ня толькі ў жыцьцё Касьцёлу, але і ў беларускую культуру, бо гэтая культура абагачаецца рэлігійным зьместам.

Як успрымае беларускую мову грамадзтва –— іншая справа. Мы бачым, што ў краіне існуе не такая вялікая колькасць беларускамоўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размовы зь якімі магу заўважыць, што існуе недахоп у выкладаньні прадметаў на беларускай мове. Але з боку Касьцёлу мы робім усё магчымае, бо, напрыклад, набажэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове.»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG