Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва польскіх грамадзкіх тэлеканалаў сышло ў адстаўку на знак пратэсту супраць новага закону


Як паведамляе Польскае Радыё, кіраўніцтва польскіх грамадзкіх тэлеканалаў падало ў адстаўку ў знак пратэсту супраць закону аб тэле- і радыёвяшчаньні аўтарства кіруючай партыі «Права і Справядлівасьць», прынятага Сэймам і Сэнатам Польшчы. 1 студзеня дырэктар польскага грамадзкага тэлебачаньня падпісаў адстаўкі.

Са сваіх пасадаў сышлі дырэктары тэлеканалаў TVP1, TVP2, старшыня TVP Kultura, а таксама дырэктар Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва.

Нагадаем, што закон аб тэле- і радыёвяшчаньні прадугледжвае, у прыватнасьці, заўчаснае заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў сябраў управы і назіральных радаў Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP) і Польскага радыё (Polskie Radio).

Таксама, паводле зьмен да закону, чальцоў управы і назіральных радаў будзе прызначаць міністар дзяржаўнай маёмасьці.

Такім чынам, закон адмяняе магчымасьць правядзеньня конкурсаў на гэтыя пасады, а таксама скасоўвае тэрмін паўнамоцтваў чальцоў управы і назіральных радаў.

З крытыкай у адрас праекту закону выступілі АБСЭ, Эўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя эўрапейскіх журналістаў.

XS
SM
MD
LG