Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён і яна ўпрыгожваюць дома ялінку: на прысыпаныя «сьнегам» лапкі-галінкі чапляюць адмысловыя чырванабокія яблычкі з бацькоўскага саду.

Яна: «глянь, як ірдзяцца, лепш за цацкі!»

Ён: «гэта таму, што ты рвала»

Яна: «а ты падстаўляў мне кошык»

Ён: «о, ты падавала іх... зь неба»

Яна: «а ты... за пятку мяне трымаў»

Ён: «дык гэта ж быў рай...»

Натальля Плакса

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG