Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінская кампанія патрабуе ў мігрантаў дазволу на ўезд


МУС Фінляндыі зьвярнула ўвагу на рашэньне суднаходнай кампаніі, што ідзе ўразрэз зь дзейнымі правіламі.

У Фінляндыі новыя візавыя правілы, уведзеныя для пасажыраў паромаў, якія апынуліся непераадольнымі для ўцекачоў, якія спрабуюць дабрацца ў Суомі зь Нямеччыны. Гэта прывяло да спыненьня прытоку мігрантаў, якія прыбываюць па моры з Травэмюндэ (Германія) у Хэльсынкі.

Па новых правілах, перад пасадкай на борт парома, пасажыры павінны, акрамя пашпарта або іншага пасьведчаньня асобы, прад’явіць альбо візу, альбо дазвол на часовае месца жыхарства ў Фінляндыі. Апэратар паромных ліній кампанія Finnlines была вымушаная выступіць з такой заявай, пасьля інтэрвію высокапастаўленага чыноўніка міністэрства ўнутраных справаў.

Паіві Нэрг заявіў газеце Hufvudstadsbladet, што ў яго ведамстве вывучаюць абставіны аднабаковай зьмены кампаніяй Finnlines дзейных правілаў перасячэньня мяжы.

Кампанія Finnlines абслугоўвае шэсьць дзён на тыдзень марскую паромную лінію паміж Хэльсынкі і Травэмюндэ. Зьмены ў правілы перасячэньня мяжы Фінляндыі былі ўнесеныя кампаніяй 23 сьнежня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG