Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як у Львове сьвяткуюць Новы год і Каляды ФОТА


У адрозьненьне ад Менску Львоў сьвяткуе зімовыя сьвяты па-эўрапейску: у цэнтры гораду калядныя кірмашы зь пернікамі, цукровымі яблыкамі, кілбасамі і глінтвэйнам, карэты з кучарамі-сантаклаусамі і сьвяточныя ілюмінацыі.

Хапае і нацыяналістычнага калярыту — галоўная гарадзкая ялінка аформленая ў выглядзе ўкраінскага сьцяга, мінакі аб’ядноўваюцца і хорам сьпяваюць гімн краіны. Разьняволенасьць адчуваецца ва ўсім: ці то вулічны музыка, які сьпявае песьні «Ляпіса Трубяцкога», ці то Дзед Мароз у масцы Дарта Вэйдэра.

Асноўнае сьвяткаваньне ў львавянаў выпадае на 7 студзеня — да гэтага часу колькасьць сьвяточная атрыбутыкі на вуліцах гораду будзе толькі павялічвацца.

XS
SM
MD
LG