Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі напалі на індыйскую вайсковую базу, загінулі двое вайскоўцаў


На базе ваенна-паветраных сілаў Індыі ў Патханкоте, штат Пэнджаб, на якую быў зьдзейсьнены напад, могуць знаходзіцца яшчэ трое баевікоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NDTV.

Нягледзячы на інфармацыю аб ліквідацыі ўсіх чатырох нападнікаў, відавочцы сьцьвярджаюць, што апэрацыя працягваецца, і чутныя новыя стрэлы і выбухі.

У выніку атакі загінулі двое вайскоўцаў. Самалёты і верталёты, якія знаходзяцца на тэрыторыі базы, не пашкоджаныя. Зачыстка тэрыторыі ажыцьцяўляецца, у тым ліку, з паветра.

Індыйскія вайскоўцы лічаць, што баевікі праніклі на тэрыторыю Індыі з пакістанскага горада Бахавалпур (правінцыя Пэнджаб). Як мяркуецца, яны ўваходзілі ў экстрэмісцкую групоўку «Джаіш-е-Мухамад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG