Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першая пасьля адмены 40-гадовай забароны на экспарт партыя нафты была адпраўленая з ЗША 31 сьнежня.

Як паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на Bloomberg, кампанія ConocoPhillips 31 сьнежня адправіла танкер Theo T з грузам нафты і кандэнсату ў Італію з порту Корпус-Крысьці (штат Тэхас).

Груз прызначаны для швэйцарска-нідэрляндзкага трэйдара Vitol.

Агенцтва адзначае, што ў бліжэйшыя дні кампанія ConocoPhillips плянуе адправіць для Vitol яшчэ як мінімум адзін танкер з нафтай з порта Х’юстан (штат Тэхас).

Нагадаем, 18 сьнежня прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў праект бюджэту на 2016 год, які прадугледжвае зьняцьце забароны на экспарт сырой нафты з ЗША, які дзейнічаў апошнія 40 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG