Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП («Грамада») пойдзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў самастойна


БСДП "Грамада". Прадстаўнікі партыі (зьлева направа) Ірына Вештард, Алег Воўчак, Мечыслаў Грыб, Ігар Барысаў
БСДП "Грамада". Прадстаўнікі партыі (зьлева направа) Ірына Вештард, Алег Воўчак, Мечыслаў Грыб, Ігар Барысаў

Але і ад кааліцыі «грамадоўцы» не адмаўляюцца.

Цэнтральны Камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»), якую ачольвае Ірына Вештард, прыняў пастанову аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі «Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Пасьля дыскусіі з удзелам Алега Трусава, Паўла Знаўца, Мечыслава Грыба ды іншых партыйцаў, было вырашана, што партыя, не адмаўляючыся ад ідэі кааліцыі зь іншымі дэмакратычнымі партыямі, ідзе на выбары самастойна. Канчаткова фармат удзелу сацыял-дэмакратаў у палітычнай кампаніі вызначыць партыйны зьезд, які пройдзе прыблізна ў чэрвені 2016 году і на якім адбудзецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.

Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў мусяць адбыцца не пазьней за верасень 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG