Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шоры


Джон Констэбл, «Павозка, запрэжаны конь».
Джон Констэбл, «Павозка, запрэжаны конь».

Памылкі трэба прызнаваць. Шоры. Калі пераацаніў свае мажлівасьці ці пацярпеў ад уласнае бязьдзейнасьці, бестурботнасьці. Калі нежаданьне несьці адказнасьць сапсавала справу — тваю, ці горш — чужую. Калі з такою праўдаю сутыкаесься, ці калі цябе зь ёю сутыкаюць, робіцца няўтульна. Шыя выдоўжваецца, бо ты зьдзіўлены, ці ўцягваецца ў плечы — бо галава хоча схавацца, абараніць эга.

Ноч перасьні і падзякуй чалавеку, які не дазволіў табе маніпуляваць, прыдумляць, выкручвацца. Прызнай, якім ты можаш быць маленькім, зласьлівым і сьляпым, калі занадта моцна фіксуесься на ўласных інтарэсах, на сваёй «непаўторнай» асобе. Ды вызваліся, распавёўшы пра гэта іншым.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG