Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дазволіў транзыт украінскіх грузаў у Казахстан толькі з тэрыторыі Беларусі


Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правілах транзыту грузаў з Украіны ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі. Згодна з дакумэнтам, апублікаваным на афіцыйным партале праўнай інфармацыі, такі транзыт магчымы толькі зь Беларусі.

Гэта тычыцца аўтамабільных і чыгуначных перавозак. Кантэйнэры з таварамі павінны быць забясьпечаныя сыстэмамі ідэнтыфікацыі (плёмбамі), у тым ліку на аснове спадарожнікавай сыстэмы ГЛОНАСС. Плёмбы будуць усталёўваць і здымаць пры ўезьдзе і выезьдзе на тэрыторыю РФ.

Як ўдакладняецца ва Ўказе, дакумэнт падпісаны ў сувязі з тым, што зь 1 студзеня паміж Расеяй і Ўкраінай перастала дзейнічаць зона свабоднага гандлю (ЗСГ).

Расейскія ўлады прынялі рашэньне адмовіцца ад дамовы пасьля таго, як Кіеў дамовіўся аб пачатку дзеяньня Зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам з пачатку 2016 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG