Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапануе жыхарам Крыму выбраць паміж Расеяй і электрычнасьцю


У Сімферопалі выпаў сьнег. 31 сьнежня 2015
У Сімферопалі выпаў сьнег. 31 сьнежня 2015

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін запрапанаваў правесьці апытаньне ў Крыме і спытацца ў жыхароў паўвострава, ці згодныя яны на вяртаньне энэргазабесьпячэньня з боку Ўкраіны, калі ў кантракце на пастаўкі электрычнасьці Крым будзе названы яе тэрыторыяй.

Другое пытаньне будзе гучаць як «ці гатовыя вы да часовых цяжкасьцяў, зьвязаных зь нязначнымі перабоямі энэргазабесьпячэньня на працягу бліжэйшых 3-4 месяцаў?», паведамляе расейская служба Бі-Бі-Сі.

Пра ініцыятыву Пуціна расказаў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак.

«Прэзыдэнт даручыў тэрмінова зьвярнуцца да аднаго зь вядучых прафэсійных агенцтваў для таго, каб правесьці сацыялягічнае апытаньне насельніцтва Крыму і Севастопалю па наступных пытаньнях. Першае пытаньне: падтрымліваеце вы або не заключэньне камэрцыйнага кантракту з Украінай на пастаўку часткі электраэнэргіі ў Крым і Севастопаль, калі ў ім будзе пазначана, што Крым і Севастопаль зьяўляюцца часткай Украіны», — сказаў Новак журналістам.

Міністар таксама сказаў, што для Масквы непрымальная прапанаваная Ўкраінай фармулёўка новага кантракту на пастаўку электрычнасьці. Расея ня згодная з тым, што Крым у ім называецца тэрыторыяй Украіны.

Паводле Новака, пытаньне аб заключэньні кантракту будзе вырашана толькі пасьля апытаньня.

У інтэрвію «России-24» у той самы дзень Новак сказаў, што ў выпадку, калі дамова ня будзе заключана, то на працягу некалькіх месяцаў дэфіцыт электразабесьпячэньня будзе пакрывацца за кошт дызэльных генэратараў.

У сераду 30 сьнежня Ўкраіна цалкам спыніла пастаўкі электрычнасьці на анэксаваны Расеяй паўвостраў. Прычынай адключэньня ў Крыме назвалі аварыю на лініі электраперадачаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG