Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форвард «БАТЭ» Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з клюбам на новы тэрмін


Віталь Радзівонаў

Віталь Радзівонаў

У канцы 2015 году Віталь Радзівонаў перазаключыў кантракт з БАТЭ на новы тэрмін. Пра гэта паведамляе сайт футбольнага клюбу. Тэрмін і грашовы памер кантракту сайт не пазначае.

Віталь Радзівонаў гуляе за барысаўскі футбольны клюб БАТЭ з 2005 году зь невялікім перапынкам. У 2009 годзе футбаліст на правах арэнды згуляў 12 матчаў за нямецкі клюб вышэйшага дывізіёну «Фрайбург», але не замацаваўся ў асноўным складзе і вярнуўся ў Барысаў. У складзе БАТЭ Віталь Радзівонаў 10 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны па футболе. З 2007 году Віталь Радзівонаў гуляе за нацыянальную зборную каманду Беларусі па футболе.

XS
SM
MD
LG