Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 сьнежня: апошні дзень 2015 году, калядны кірмаш у галерэі «Ў», народзіны Герасімені


Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — калядны кірмаш. З 12 да 17-ай.

Дзень у гісторыі

1918 — бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч на 31 сьнежня абвясьціла аб стварэньні БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.

1990 — пачала дзейнічаць другая лінія Менскага мэтрапалітэну.

1992 — Чэхаславаччына падзялілася на Чэхію і Славаччыну.

1999 — Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1869 — Анры Маціс, францускі мастак.

1908 — Сымон Візэнталь, аўстрыйскі габрэй, сусьветна вядомы паляўнічы за нацыстамі, які перажыў Галакост (памёр 2005).

1985 — Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха, чэмпіёнка Эўропы і сьвету.

У гэты дзень памерлі:

1916 — польска-беларускі мастак Казімір Альхімовіч.

1993 — Зьвіяд Гамсахурдзія, прэзыдэнт Грузіі.

Цытата

«Мне ня хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года, і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны сьвету па колькасьці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ Бог ведае каго, хто ў нас зроду ня быў. У нашай гісторыі ёсьць нямала слаўных дат, і давайце ня будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаваў Эўропы».

Аляксандра Герасіменя

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG