Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павіншаваў Абаму


Пуцін і Абама ў кулюарах кліматчынай канфэрэнцыі ААН у Парыжы 30 лістапада 2015.
Пуцін і Абама ў кулюарах кліматчынай канфэрэнцыі ААН у Парыжы 30 лістапада 2015.

У Крамлі адносіны паміж Расеяй і ЗША разглядаюць як адзін з ключавых фактараў для гарантыі глябальнай бясьпекі.

Гэта вынікае з тэксту навагодняга віншаваньня, якое накіраваў амэрыканскаму прэзыдэнту Бараку Абаму кіраўнік расійскай дзяржавы Ўладзімір Пуцін. У пасланьні таксама гаворыцца, што абедзьве краіны змогуць пасьпяхова адказваць на новыя пагрозы ва ўсім сьвеце, калі будуць весьці канструктыўны дыялёг.

У прэс-службе Крамля адзначаюць, што Пуцін накіраваў навагоднія віншаваньні шэрагу цяперашніх і былых замежных лідэраў, а таксама кіраўнікам міжнародных арганізацый.

Адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам дасягнулі самага нізкага ўзроўню з часоў халоднай вайны пасьля анэксіі Расеяй Крыму вясной мінулага года. ЗША і іх саюзьнікі таксама абвінавачваюць расейскія ўлады ў падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. Супраць шэрагу расейскіх чыноўнікаў і кампаній былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі. Масква абвінавачваньні ў эскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG