Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пратэставалі супраць расейскай авіябазы


Анатоль Лябедзька ў касьцюме Дзеда Мароза раздае ўлёткі

Анатоль Лябедзька ў касьцюме Дзеда Мароза раздае ўлёткі

У Бабруйску 30 сьнежня адбылася супольная акцыя беларускіх правацэнтрыстаў супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы.

Падчас акцыі на вуліцах і кірмашы гораду яе ўдзельнікі раздавалі мінакам навагоднія паштоўкі з пажаданьнямі мірнага неба ў 2016 годзе, інфармацыяй пра небясьпеку ад разьмяшчэньня авіябазы.

Удзел у акцыі ўзялі прадстаўнікі БХД, руху «За Свабоду», Партыі БНФ і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі.

«Віншавалі бабруйчан, жадалі, каб было блакітнае неба і не было расейскай вайсковай базы ні ў Бабруйску, ні ў іншым беларускім горадзе. Рэакцыя людзей абсалютна пазытыўная, я ня чуў ніводнага нядобрага слова. Мы засталіся задаволеныя гэтым і лічым, што якраз праз такія супольныя дзеяньні і могуць стварацца дзеяздольныя кааліцыі ў Беларусі», — сказаў сайту ucpb.org старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які на акцыі раздаваў улёткі ў касьцюме Дзеда Мароза.

Анатоль Лябедзька, Алесь Сілкоў, Аляксей Янукевіч

Анатоль Лябедзька, Алесь Сілкоў, Аляксей Янукевіч

Анатоль Лябедзька віншуе прадпрымальнікаў

Анатоль Лябедзька віншуе прадпрымальнікаў

Размова з намесьніцай дырэктара рынку

Размова з намесьніцай дырэктара рынку

Міліцыянты просяць улёткі

Міліцыянты просяць улёткі

XS
SM
MD
LG