Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія турысты не спрычыніліся да кубінскага рэкорду


Сёлета Кубу наведала болей за 3,5 мільёны турыстаў. Яшчэ ніколі ў гісторыі выспы тут не было так многа наведвальнікаў.

Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Кубы ў Беларусі Суарэс Альварэс Херарда.

Скарыстаўшыся гэтай інфармацыяй, карэспандэнт Свабоды запытаў дыплямата, ці маюць дачыненьне да турыстычнага рэкорду беларусы? З адказу амбасадара высьветлілася, што не:

«Летась на Кубе пабывала крыху болей за тры тысячы турыстаў зь Беларусі. Сёлета іх пакуль меней за дзьве тысячы. Зьніжэньне зьвязана з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі.

Мы думаем, што з улікам калядных сьвятаў нейкае павелічэньне будзе і сёлета. Але да трох тысячаў дацягнуць не атрымаецца».

Паводле амбасадара, найбольш турыстаў на Кубу сёлета прыехала з Канады, Італіі, Вялікай Брытаніі...

Кубінскі дыплямат таксама сказаў, што сярэдні працяг жыцьця на высьпе складае каля 80 гадоў. На пытаньне Свабоды, які зараз пэнсійны ўзрост у краіне, амбасадар адказаў, што яшчэ пару гадоў таму мужчыны выходзілі на пэнсію ў 60 гадоў, а жанчыны — у 55. Пасьля нацыянальнага абмеркаваньня плянку для абодвух палоў узьнялі на 5 гадоў.Паводле спадара Херарды, многія кубінцы працягваюць працаваць і пасьля таго, як пачалі атрымліваць пэнсію. Прычым, падкрэсьліў амбасадар, і пэнсія, і заробак на працы выдаюцца такім людзям у поўным аб’ёме.

XS
SM
MD
LG