Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка «Маршу студэнтаў» Глеба Вайкуля пакаралі штрафам

У Маскоўскім судзе Менску 30 сьнежня прайшлі працэсы над удзельнікамі акцыі пратэсту студэнтаў БДУ 2 сьнежня.


Глеб Вайкуль у судзе

Глеб Вайкуль у судзе

17:43 30.12.2015

Глеб Вайкуль пакараны штрафам у 3 240 000 рублёў

Глеба Вайкуля суд аштрафаваў на 3 240 000 рублёў (18 базавых велічынь).

Глеб не выключае, што будзе абскарджваць прысуд.

16:50 30.12.2015

Другі сьведка, міліцыянт Віталь Равека сказаў, што Вайкуль размахваў стужкай, якая была ў яго ў руцэ, стужка была 15 см даўжыней. Усяго, сьцьвярджае сьведка, у натоўпе было каля 100 чалавек, і зь іх на некалькіх удзельнікаў склалі пратаколы, ня толькі на Глеба Вайкуля.

Вайкуль паказаў судзьдзі фотаздымак з акцыі, на ягонай вопратцы ці ў руцэ не было бел-чырвона-белай стужкі, як кажуць міліцыянты. Здымак суд далучыў да справы. Адвакат Вайкуля ўказаў на шматлікія парушэньні ў складаньні пратаколу.

16:36 30.12.2015

Сьведка, міліцыянт Уладзімер Данчанка, паказаў, што Вайкуль браў актыўны ўдзел у акцыі і махаў бел-чырвона-белай стужкай даўжынёй у 12 см. Паводле сьведкі, Вайкуль рабіў запісы ў пратакол. «Чаму тады запісаў Вайкуля ў пратаколе няма?» « Магчыма, ён нічога ў выніку не напісаў», — паправіўся сьведка.

16:31 30.12.2015

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG