Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супраць наваполацкага актывіста Гайдукова распачалі адміністрацыйны працэс


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў учора ўвечары атрымаў позву зь міліцыі.

Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў мае зьявіцца ў міліцыю сёньня да 14-й гадзіны. Якое адміністрацыйнае правапарушэньне ён мог зьдзейсьніць, хлопец не ўяўляе.

16 лістапада Андрэй праводзіў у Наваполацку пікет, прысьвечаны зьніклым палітыкам. Але за гэты ўчынак яго ўжо асудзілі 30 лістапада. Суд пастанавіў прызнаць Андрэя Гайдукова вінаватым на падставе часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП і пакараць яго штрафам у памеры 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў). Справу разглядала судзьдзя Алёна Верташонак. Сьведкамі былі прадстаўнік наваполацкага гарвыканкаму Ўладзімер Бяляеў і міліцыянт Аляксандар Барэткін.

Андрэй Гайдукоў спрабуе абскардзіць пастанову Наваполацкага суду, разгляд ягонай касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе прызначаны на 13 студзеня.

«Падставаў для цяперашняга выкліку ў міліцыю я нават не ўяўляю. Палітычных акцыяў не было. Я хіба што ўдзельнічаў у кампаніі „За якасную мэдыцыну“, якую абвясьціў і праводзіць аргкамітэт па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“. Абсалютна ніякіх правінаў я за сабой не адчуваю», — сказаў Андрэй Гайдукоў Свабодзе.

XS
SM
MD
LG