Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краін Нармандзкай чацьвёркі абмяркуюць «менскі працэс» ў 2016 годзе


Міністры замежных спраў (зьлева направа) Францыі - Ларан Фабіюс, Украіны - Павал Клімкін, Нямеччыны - Франк-Вальтэр Штайнмаер, Расеі - Сяргей Лаўроў падчас адной з папярэдніх сутрэч "нармандзкай чацьвёркі"

Міністры замежных спраў (зьлева направа) Францыі - Ларан Фабіюс, Украіны - Павал Клімкін, Нямеччыны - Франк-Вальтэр Штайнмаер, Расеі - Сяргей Лаўроў падчас адной з папярэдніх сутрэч "нармандзкай чацьвёркі"

У сераду, 30 сьнежня, лідэры Ўкраіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі ў так званым «нармандзкім фармаце» абмяркуюць выкананьне менскіх пагадненьняў і пэрспэктывы дыялёгу бакоў у 2016 годзе па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Як заявілі ў Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны, размова будзе праходзіць у тэлефонным рэжыме.

Украінскі бок у асобе прэзыдэнта Пятра Парашэнкі заяўляе, што прарасейскія баевікі ўсё часьцей парушаюць рэжым спыненьня агню і ажыцьцяўляюць адкрытыя правакацыі. У той жа час данецкія сэпаратысты кажуць пра пагрозу адмовы Ўкраіны ад пралангацыі дзеяньня Комплексу мераў па выкананьні менскіх пагадненьняў на 2016 год. На сваіх сайтах баевікі з групоўкі «ДНР» напісалі, што гэта «абернецца поўнай паразай кіеўскай улады».

Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер заклікаў абодва бакі паважаць рэжым спыненьня агню, у прыватнасьці падчас калядных і навагодніх сьвятаў.

Сакратар СНБА Ўкраіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што менскі працэс будзе працягвацца і ў 2016 годзе, выказаўшы надзею, што ён будзе лепшым, чым цяперашні.

Дзеяньне менскіх дамоўленасьцяў заканчваецца 31 студзеня гэтага году. Чакаецца, што ў ходзе тэлефоннай размовы лідэры дзяржаваў так званага «нармандзкага фармату» (Украіна, Расея, Нямеччына, Францыя) гэты тэрмін афіцыйна падоўжаць на 2016 год.

Раней паведамлялася, што лідэры «нармандзкай чацьвёркі» павінныя вырашыць пытаньне працы Трохбаковай кантактнай групы ў 2016 годзе.

XS
SM
MD
LG