Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапанавалі даваць да 12 гадоў за кантрабанду адзеньня


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам прамысловасьці і гандлю, вынесены на публічнае абмеркаваньне.

Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі распрацавала законапраект аб узмацненьні жорсткасьці пакараньня за кантрабанду тавараў лёгкай прамысловасьці. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на партале праектаў нарматыўных актаў.

Згодна з дакумэнтам, незаконны ўвоз празь мяжу Эўразійскага эканамічнага саюза (Расея, Беларусь, Казахстан, Армэнія і Кіргізія) партыяў шырспажыву коштам больш за 250 тысяч рублёў, прапануецца караць штрафамі, прымусовымі працамі або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 1 году да 12 гадоў.

За самастойны правоз кантрабанды пагражае штраф да мільёна рублёў або турэмны тэрмін да пяці гадоў. Для службовых асобаў пакараньне павінна скласьці да сямі гадоў пазбаўленьня волі з аналягічным штрафам. Чальцоў арганізаваных групаў кантрабандыстаў прапанавана караць турэмным тэрмінам ад 7 да 12 гадоў са штрафам да двух мільёнаў рублёў.

Паводле паправак да дакумэнта, канфіскаваная прадукцыя будзе зьнішчацца.

Законапраект вынесены на публічнае абмеркаваньне, якое будзе доўжыцца да 10 сакавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG