Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія бомбы забілі сотні цывільных у Сырыі


Адзін з дамоў у Ідлібе, разбураны ў выніку авіяўдараў, якія, па словах актывістаў, былі нанесеныя ВПС Расеі. Ідліб, 20 сьнежня 2015 году

Адзін з дамоў у Ідлібе, разбураны ў выніку авіяўдараў, якія, па словах актывістаў, былі нанесеныя ВПС Расеі. Ідліб, 20 сьнежня 2015 году

Злучаныя Штаты назіраюць «відавочнае і трывожнае» павелічэньне колькасьці паведамленьняў аб ахвярах сярод цывільнага насельніцтва Сырыі з пачатку расейскай ваенна-паветранай кампаніі 30 верасьня.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры узьняў гэтае пытаньне ў часе тэлефоннай размовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Пра гэта Дзяржаўны дэпартамэнт заявіў у аўторак.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта Марк Тонар заявіў, што няўрадавыя групы распаўсюдзілі «надзвычай трывожны даклад», у якім гаворыцца, што расейскія паветраныя ўдары забілі сотні мірных жыхароў, у тым ліку працаўнікоў аварыйна-выратавальных службаў, і нанесьлі шкоду мэдыцынскім установам, школам і рынкам.

«Мы бачылі прыкметнае павелічэньне трывожных дакладаў аб ахвярах сярод цывільнага насельніцтва з таго часу, як Расея пачала сваю паветраную кампанію», — сказаў Тонар.

Расея адмаўляе абвінавачваньні ў бамбардаваньні мірнага насельніцтва ў Сырыі. Як заявіў у нядзелю галоўнакамандуючы Паветрана-касьмічнымі сіламі Расеі Віктар Бондараў, за час апэрацыі ў Сырыі расейскія вайскоўцы «ні разу не прамазалі» і "не нанесьлі удараў па «забароненых «аб’ектах» — школах, бальніцах і мячэцях.

Раней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад аб тым, што падчас расейскіх авіяўдараў у Сырыі ў верасьні-лістападзе гэтага году загінулі прынамсі 200 цывільных і толькі некалькі дзясяткаў баевікоў. Былі зьнішчаныя дамы, мячэць, рынак, мэдыцынскія аб’екты. Гэтыя атакі носяць прыкметы парушэньняў міжнароднага гуманітарнага права, адзначаюць праваабаронцы. Раней з аналягічнымі абвінавачваньнямі на адрас Расеі выступіла арганізацыя Human Rights Watch.

XS
SM
MD
LG